Навагрудак
I пошту скасавалі
Засмучаны людзi некаторых паселiшчаў Навагрудчыны: услед за скарачэннем малакамплектных школ i вясковых крамаў дайшла чарга скасавання паштовых аддзяленняў. Райвыканкам па прапанове раённага вузла сувязi прыняў рашэнне закрыць такiя ўстановы ў Багудзенцы, Гарадзечна, Купiску, Дзяляцiчах, Кмiцянцы, Кудавiчах.
Якая аргументацыя гэтых непапулярных мераў? Пасля таго, як урад зменшыў тарыфы на дастаўку пенсiй, скарацiлiся прыбыткi сувязiстаў, асобныя iх службы становяцца стратнымi. Да таго ж, галiновае мiнiстэрства даслала дырэктыву, што на тэрыторыi адмiнiстрацыйнай адзiнкi (сельсавету) дастаткова мець адно аддзяленне сувязi.
С.ВАЛОШКА
|