Мифы Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

№ 242 от 26.09.2002  

Лiтва

Сустрэліся з Прунскене

З лiтоўскай сталiцы, дзе праходзiў Кiрмаш маладзёжных арганiзацый Вiленшчыны, вярнулiся прадстаўнiкi гродзенскiх арганiзацый. У Вiльнi былi прадстаўлены «Трэцi сэктар», прафсаюзны камiтэт студэнтаў Гродзенскага дзяржунiверсiтэта, «Вiт» i iнiцыятыўная група «Краявiд».

Праходзiў кiрмаш у Вялiкiм двары Вiленскага ўнiверсiтэта. Улiчваючы гiстарычныя сувязi двух рэгiёнаў – Вiленшчыны i Гродзеншчыны, былi запрошаны прадстаўнiкi недзяржаўных арганiзацый нашай вобласцi.

На думку каардынатара праектаў Вiленскага саюза маладзёжных арганiзацый Томаса Тамiлiнаса гэты Кiрмаш меў на мэце «спрыяць «глыбейшаму супрацоўнiцтву i аднаўленню страчаных кантактаў». У багатай гiстарычнай спадчыне Гродзеншчыны i Вiленшчыны ёсць магутны патэнцыял да плённага ўзаемадзеяння суседзяў у будучынi.

Старшыня праўлення «Трэцяга сэктара» Вiтаўт Руднiк не хавае задавальнення ад сустрэч у Вiльнi:

– Нам удалося звязаць кантакты са многiмi арганiзацыямi Вiленшчыны. Была магчымас ць сустрэцца з прадстаўнiкамi тых суполак, якiя збiраюцца да нас у Гродна на «Форум Еўрарэгiёна Нёман». Мы таксама прэзентавалi асноўныя накiрункi нашай дзейнасцi. Запомнiлася сустрэча з вядомай палiтычнай фiгурай Лiтоўскай Рэспублiкi – Казiмерай Прунскене, якая ахвотна раздавала аўтографы i гутарыла з удзельнiкамi сустрэчы.

Пётр ЮРЭВIЧ

Назад