Мифы Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

№ 242 от 26.09.2002  

Зробім Каложу чыстай!!!

З нагоды дзён Еўрапейскай спадчыны, што адзначаюцца ў вераснi, МГА «Гiсторыка» у Гродне плануе правесцi прыборку Каложы i наваколля. Акцыя плануецца на 28 верасня.

Не так даўно тэрыторыю вакол старажытнай царквы пачалi пацiху ўладкоўваць, аднак да смецця, што ляжыць вакол, так справа i не дайшла. Прыборка, што пройдзе 28 верасня, яшчэ адна спроба зрабiць Каложу чыстай. I не толькi Каложу. Побач з ёю усталяваны помнiк ў гонар перамогi беларускiх ваяроў над тэўтонскiм ордэнам пад час Грундвальскай бiтвы. Ён таксама «мае права на чысцiню». Аднак так атрымлiваецца, што менавiта вакол яго заўсёды вельмi шмат смецця. Гэта абумоўлена прыгожым краявiдам, што адсюль адкрываецца i любiмай звычкай гродзенцаў кiдаць смецце сабе пад ногi.

МГА «Гiсторыка» у чарговы раз паспрабуе палепшыць санiтарны стан вакол помнiкаў i запрашае ўсiх неабыякавых далучыцца да сваёй акцыi.

Прыходзьце i удзячнасць нашчадкаў вам гарантавана!

Збор каля Каложскай царквы 28 верасня ў 11 гадзiн ранiцы. З сабой пажадана мець пальчаткi.

I яшчэ. Спадарства, кiдайце смецце ў сметнiцы!!!

Вольга КАМЯГIНА

Назад