Мифы Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

№ 242 от 26.09.2002  

Свабода слова на Беларус?

Журналісты «Пагоні»: адзін адкрывае вароты, другі цягае бярвенні

Больш трох тыдняў адбываюць пакаранне за абразу прэзiдэнта А.Лукашэнкi журналiсты гродзенскай газеты «Пагоня» Мiкола Маркевiч i Павал Мажэйка. Мiкола ў Асiповiчах Магiлёўскай вобласцi – яму далi паўтары гады «хiмii», а Павал ў Жлобiне Гомельскай вобласцi – адзiн год «хiмii». Карэспандэнт «БI» наведаў сваiх калегаў «у месцах не столь аддаленых». Мiкола толькi ўладкаваўся на працу, а ў Паўла ўжо крывавыя мазалi на руках. Здаецца, што хлопцы знешне змянiлiся, але калi пачалi размаўляць, то высветлiлася, што гэта тыя самыя – Коля i Павал.

Сустрэцца было прыемна, тым больш, выдаўся выдатны восенскi дзень. Пытаннi для хлопцаў былi аднолькавымi.

З Мiколам мы размаўлялi з ранiцы, а з Паўлам толькi пасля абеду. Адбылося гэта ў мiнулую суботу.

– Хлопцы, раскажыце, калi ласка, як вас тут ўладкавалi?

Мiкола Маркевiч (М.М.): Уладкоўвацца даводзiцца самому. Доўгi час не мог знайсцi працу. Цяпер не на словах, а на справе разумею, што азначае скрытае безпрацоўе. Фактычна тры тыднi давялося шукаць працу i ледзьве-ледзьве ўдалося ўладкавацца вахцёрам на адну з асiповiцкiх лесапiлак.

Мяне не хацелi нiдзе браць: па-першае таму, што я «палiтычны, а па-другое, што сапраўды вельмi складана знайсцi працу. Для прыкладу, я мог бы працаваць настаўнiкам, журналiстам у раённай газеце, паколькi маю адпаведную адукацыю i дасведчанасць. Умясцовай раёнцы тры журналiсцкiя вакансii, рэдактар сустрэў мяне чуць не з абдымкамi. У яго сапраўды няма каму працаваць. Але праз дзень ён ужо развёў рукамi i сказаў сакраментальную фразу: «Мiкола, ну ты разумееш...». Я, канечне, зразумеў.

Цяпер я дзённы вахцёр на малым прадпрыемстве «Сiрыўс» – гэта вялiкая прыватная лесапiлка. Буду адчыняць i зачыняць вароты перад транспартам i пiльнаваць гаспадарскае дабро. За гэтую «радасць» буду атрымлiваць 65 тысяч у месяц. Суцяшаю сябе тым, што магло быць i горш.

Павал Мажэйка (П.М.): Спачатку мяне нiхто не хацеў браць на працу. Звяртаўся ў мясцовую рэкламна-iнфармацыйную газету, там былi не супраць, але запярэчыў начальнiк камендатуры, маўляў, ты ўжо ў газеце зрабiў злачынства. Наогул, людзi адказвалi, што хочуць жыць цiха i сцiпла i каб нiякай увагi да iх не было. Знайшлi працу на пiлараме. Там цягаю бярвеннi па 7-9 метраў, холадна, ды i, наогул, давялося не проста звыкацца з такой працай. Плацiць абяцаюць 80 тысяч у месяц. Пакуль трохi ўцягнуўся, пачаў разумець, што не хапае чагосьцi духоўнага. Заўсёды хочацца больш пачытаць, паразмаўляць з цiкавымi людзьмi. Чытаць, аднак, асаблiва не даводзiцца – дрэнная лямпачка ў пакоi, баюся пасадзiць зрок.

– А якiя ўмовы пражывання?

М.М.: Спецкамендатура – гэта звычайны тыпавы пяцiпавярховы iнтэрнат карыдорнага тыпу. Ён мне, дарэчы, вельмi нагадаў студэнцкi iнтэрнат, у якiм я пражыў пяць гадоў у Калiнiнградзе, калi вучыўся там ва ўнiверсiтэце. Праўда, там я быў без прыгавора, па сваёй волi, а тут...

Жыву я ў трохпакаёвым пакоi пакуль удвох з Мiхаiлам Дубiцкiм. Гэта малады 23-гадовы хлопец з Мiнску, якi здзейснiў крадзёж i таксама адбывае пакаранне. Практычна на кожныя выхадныя ён ад’язджае дахаты, да Мiнска электрычкай усяго дзьве гадзiны, а я застаюся ў пакоi адзiн. I, дарэчы, вельмi ўспамiнаю тых людзей, якiя адправiлi мяне за 13 гадзiн язды ад роднай хаты.

П.М.: Мы жывём чатырох у пакоi. Самае дзiўнае, што мяне тут чакалi, нават таксiсты на вакзале ведалi, што я еду. Хлопцы, з якiмi жыву, стараюцца размаўляць са мной па-беларуску. Наогул, здзiўляюцца, што я тут апынуўся. Дарэчы, як правiла, сядзяць яны ўсе за крадзёж.

Яшчэ адзiн важны момант: убачыў, як тут ломяцца людзi, не вытрымваюць, пачынаюць выпiваць i парушаць правiлы пражывання ў спецкамендатуры. Гэта страшна.

– Якiм чынам вы выходзiце на сувязь з сябрамi, блiзкiмi, цi сочыце за падзеямi ў краiне? Дарэчы, як гэта наогул можна зрабiць у Асiповiчах i Жлобiне?

М.М.: Пасля Гродна, маёй працы ў газеце, у Асiповiчах я адчуў сябе, як рыба, выкiнутая з вады на бераг. Бездапаможна. Дзякуй Богу, апошнiм часам нейкая сувязь з знешнiм светам усё ж наладжваецца, аднак гэта застаецца самай вялiкай праблемай.

Асiповiчы – гэта гарадок, дзе вельмi дрэнна развiта транспартная сетка. Практычна паўсюль трэба дабiрацца пешкi, а гэта, як найменей, па 30 хвiлiн затрацiш. У мяне, як мiнiмум, пяць кропак: месца, дзе я павiнен адзначацца, дзе працую, дзе магу тэлефанававаць, дзе магу ўвайсцi ў iнтэрнэт. Дарэчы, што тычыць iнтэрнэта. Заплацiў больш за 900 рублёў, прасядзеў 35 хвiлiнаў, але за гэты час не раскрыўся нiводзiн сайт. Выходзiць, што тэарэтычная магчымасць ёсць, але за 21 дзень удалося ўвайсцi толькi два разы. Толькi дзякуючы знаёмым, якiя скачваюць для мяне iнфармацыю, хоць са спазненнем магу з ёй пазнаёмiцца.

П.М.: Часам удаецца збегаць на пошту i паглядзець iнтэрнэт. Праўда, гэта задавальненне амаль у два разы каштуе даражэй, чым у Гродне. Мне прысылаюць лiсты, я адказваю, знаёмыя тэлефануюць, да ўсяго я стараюся прачытаць яшчэ нейкiя газеты.

– Цi нехта канкрэтна вам дапамагае? Скажам, былыя сябры, калегi...

М.М.: На вялiкi жаль, матэрыяльная сiтуацыя i ў маiх калегаў не вельмi добрая. Я гэта добра разумею. Але дапамогу адчуваю практычна кожны дзень. Да мяне прыходзяць людзi, прычым, знаёмыя i незнаёмыя, прыносяць нейкiя харчы. На мiнулым тыднi атрымаў са Смаргонi ад незнаёмай мне жанчыны Руткоўскай Зiнаiды Сымонаўны перавод на 5 тысяч рублёў. Па почарку зразумеў, што гэта сталая кабета, якая адарвала ад сваёй мiзэрнай пенсii гэтыя пяць тысяч i даслала мне. Яна напiсала, каб памятаў, што не адзiн, што яна молiцца, «трымайся i ведай, што ёсць Божы суд». Мяне гэта вельмi расчулiла. Мушу сказаць, што такiя лiсты вельмi дапамагаюць тут выжыць.

П.М.: Я вельмi ўдзячны ўсiм тым, хто мяне падтрымлiвае. Я сапраўды гэта адчуваю i дацэньваю. Без гэтага было б вельмi складана. Ёсць шмат добрых людзей у Жлобiне, якiя мяне наведваюць. Прыязджалi сябры, вы вось прыехалi. Дзякуй усiм. Зрэшты, раскажу яшчэ пра адну цiкавую рэч. Нядаўна атрымаў лiст ад школьнiкаў аднаго з лiцэяў Шчэцiна. Нейкi час таму яны былi ў Гродне, а мяне папрасiлi правесцi для iх экскурсiю. Я тады не адмовiў i пахадзiў з iмi па горадзе, распавядаў пра ўсё, што ведаў. I вось цяпер яны пiшуць, што сабралi грошы, купiлi падарункi i даслалi мне. Вось такая справа.

– У вашых адносiнах з адмiнiстрацыяй спецкамендатуры, з тымi людзьмi, з якiмi адбываеце пакаранне, цi адчуваеце вы сябе «палiтычнымi» асуджанымi?

М.М.: У самы першы дзень у спецкамендатуры я пачуў, як тыя, хто адбывае пакаранне, назвалi мяне «палiтычным». Гэта «ганаровае» званне далi мне самi асуджаныя. Дарэчы, адмiнiстрацыя таксама называе мяне ў сваiх размовах «палiтычным». Гэта азначае для мяне вельмi шмат. Дзiўна, але трэба было патрапiць у папраўчую ўстанову, каб адчуць, якiм аўтарытэтам ты карыстаешся. Кажу гэта без перабольшвання. Я бачу, што людзi разумеюць увесь абсурд майго знаходжання тут.

П.М.: I новыя знаёмыя i адмiнiстрацыя называюць мяне «палiтычным». Ёсць адзiн асаблiва строгi начальнiк, якi ходзiць i правярае мае рэчы ў пакоi, калi я знаходжуся на працы. Аднойчы нават шукаў нейкiх улётак. Нiхто з асуджаных нiяк не можа ўявiць, за што мяне пасадзiлi. У пакоi хлопцы нават перасталi выпiваць, каб не западозрылi часам мяне, паколькi за тры строгiя парушэннi могуць накiраваць у турму.

– У польскiх газетаў з’явiлася такая iнiцыятыва, каб чытачы дасылалi лiсты да Лукашэнкi з просьбай вас вызвалiць. Што вы скажаце на гэтую iнiцыятыву?

М.М.: Што тычыцца мяне асабiста, я нiколi i нi пры якiх абставiнах прасiць грамадзянiна Лукашэнку, каб ён мяне памiлаваў, не буду. Я адчуваю сябе чалавекам, якога грамадзянiн Лукашэнка ўзяў у закладнiкi. Дзеля якiх мэтаў – не ведаю. Уся мая вiна толькi ў тым, што займаўся прафесiйнай дзейнасцю, адэкватна рэагаваў на тыя праблемы, якiя паўставалi ў грамадстве, асвятляў iх у газеце наколькi меў магчымасцi. Думаю, што прасiць – гэта абражаць мараль. Не хачу гаварыць на гэтую тэму, паколькi я не вiнаваты. З такiмi асобамi, як Лукашэнка, можна размаўляць толькi патрабуючы выканання iм сваiх жа ўласных законаў. Я лiчу, што паводле беларускiх законаў мы не павiнны былi быць асуджаны, аднак гэта зроблена.

П.М.: Я супраць таго, каб аб нечым прасiць у Лукашэнкi, ды i я нi ў чым не вiнаваты. Добра, калi нехта ўвогуле напiша проста лiст да мяне.

– Дарэчы, цi глядзелi вы апошнюю прэс-канферэнцыю А.Лукашэнкi i як бы маглi яе пракаментаваць?

М.М.: Ён у чарговы раз паказаў, што ў яго няма нi плана, нi сродкаў, нi таленту весцi беларускi народ далей па гiсторыi. Да таго, ён паказаў, што сам гэтага не разумее, але яшчэ i спрабуе працягнуць паўнамоцтвы. Таму ён нiчога новага не сказаў. Усе восем гадоў яго праўлення i так прайшлi пад гэтымi пустапарожнiмi размовамi. Ягонае крэда, як у тым вершы, за якi мяне асудзiлi: «Абяшчаў, абяшчаю, буду абяшчаць...».

П.М.: Я, дарэчы, усяго паглядзець не здолеў. Але назаўтра на працы людзi шмат аб гэтым гаварылi, прычым, некаторыя хвалiлi Лукашэнку за ўменне прыгожа гаварыць. Вядома, усiм было цiкава ведаць маю думку. Я адказаў так: «А калi б ён сказаў вам, што закрые вашу пiлараму таму, што ў яго няма прэзiдэнцкага фонду...». Людзi задумалiся.

– Пытацца аб тым, цi сумуеце па Гродне, блiзкiх, сябрах – лiшняе. Але пра што найбольш тут узгадваеце, аб чым думаеце i марыце?

М.М.: Я вельмi часта ўзгадваю, як гуляю са сваёй дачкой Насцяю, размаўляю з ёю. Мне падаецца, што гэта самае галоўнае, пра што я думаю. Успамiнаю, вядома, i працу ў рэдакцыi, i сваiх сяброў. Страшна не хапае гэтых людзей, паколькi за 10 гадоў мы сталi адной сям’ёй. Добра, што яны працягваюць працу, аднаўляюць сайт.

П.М.: Мне здаецца, што я пакуль як бы адыходжу ад усяго таго, што з намi здарылася. Напачатку нават прымушаў сябе падумаць – а як там, у Гродне. Часта вяртаючыся з працы ў камендатуру даводзiцца праходзiць праз чыгунку i чамусцi ў гэты час заўсёды праходзiць цягнiк «Адлер-Рыга» з прычапнымi вагонамi да Гродна. На вакзале аб гэтым аб’яўляюць. Дык вось, апошнiм часам усё гляджу на гэты цягнiк.

– Цяпер адышоўшы ад актыўнага грамадскага жыцця, змянiўшы абстаноўку, напэўна, здолелi паглядзець на жыццё i на ўсё, што ў iм адбываецца, збоку. Якiя думкi ўзнiкаюць?

М.М.: Ёсць моманты, якiя для мяне тут выкрышталiзавалiся. Як бы банальна не гучала, але супраць той навалы, якая звалiлася на Беларусь, змагацца трэба толькi супольна. Гледзячы на раздрай цяперашняй апазiцыi, хачу яшчэ раз iх вярнуць да гэтай банальнасцi. Тут, на Магiлёўшчыне, я пабачыў, як людзi не ўспрымаюць нi Лукашэнкi, нi правадзiмай iм палiтыкi.

Яшчэ я сфармаваў для сябе думку, што А.Лукашэнка вельмi паслядоўны ў сваiм жаданнi быць дыктатарам, i разам з тым я бачу, што ў тых людзей, якiя яму супрацьстаяць, такога плану няма. Думаю, што пакуль у адносiнах да Беларусi не будзе выпрацаваны своеасаблiвы план Маршала, краiна застанецца ляжаць у руiнах.

П.М.: Начальнiк камендатуры сказаў, што не пусцiў працаваць мяне ў газету таму, што ён не бачыць, каб я неяк памяняў свае погляды. Я жыву тут сярод розных людзей: адныя ведаюць замежныя мовы, а другiя слова «ещё» пiшуць з чатырма памылкамi. Але самае дзiўнае, што яшчэ нiхто з iх не выказаўся прыхiльна да А.Лукашэнкi. А, наогул, не вельмi пакуль хочацца думаць пра нейкiя глабальныя рэчы.

– Дарэчы, прывiтанне вам ад сяброў, калегаў, ад гродзенцаў, якiя вас ведаюць. Што вы хацелi iм перадаць?

М.М.: Дзякуй вялiзнае. Усiм маiм сябрам дзякуй за тое, што змаглi прайсцi ўсе выпрабаваннi разам з намi. Без вас, без тых, хто прыходзiў на працэс, без тых, хто сёння прыязджае i тэлефануе, хто аказвае пасiльную дапамогу, маё знаходжанне тут было б, напэўна, невыносным. Усiм вам здароўя, плёну, здабыткаўя, шчасця. I да хуткай сустрэчы.

П.М.: Дзякуй усiм. Такое нiколi не забываецца. Старайцеся, працуйце, i хай вам шанцуе ў жыццi.

Мiхаiл КАРНЕВIЧ

На фото: Павал Мажэйка падчас працы. Фото www.irex.minsk.by

P.S. Змяшчаем адрасы Мiколы i Паўла. Магчыма, нехта захоча падтрымаць i напiша лiст, а можа нават i ўсцешыць iх матэрыяльна. Спадзяёмся, што нашы чытачы разумеюць, у якiм становiшчы апынулiся нашы калегi-журналiсты.

Да Мiколы Маркевiча: 213760, Магiлёўская вобласць, г.Асiповiчы, вул. Сумчанкi, 38, пакой 430

Да Паўла Мажэйкi: 247210, Гомельская вобласць, г.Жлобiн, мiкрараён № 3, д. 3, пакой 208

Обращение ветеранской организации

Уважаемые друзья, Николай и Павел!

Трагическое действо, которое ради закрытия газеты «Пагоня» учинили над вами рьяные исполнители указующего перста, вызвало у нас, людей старшего поколения, гневный протест и возмущение.

Закрытие такой популярной газеты лишило нас, постоянных ее читателей, объективной и, что не менее важно, оперативной информации об общественной жизни нашего города и не только.

Что же касается вас, как журналистов и граждан нашей многострадальной Беларуси, то, подвергнув моральным пыткам и глумлению, вас не унизили, а возвысили.

Вспомним, что еще на заре зарождения Христианства фарисеи и законники, осудив и казнив Христа за его убеждения, обессмертили учение и обожествили имя Его.

А разве гражданская казнь и суд по надуманному обвинению Николая Гавриловича Чернышевского затмила его величие как писателя и демократа-революционера?

Ваши имена сейчас известны далеко за пределами Беларуси. Они воодушевляют демократически настроенную общественность на борьбу за свободу слова, против идолопоклонства, за подлинные честь и достоинство каждого гражданина нашей независимой Родины.

Помните, каждый миг – мы с вами.

Рада Гродненского объединения ветеранов войны, труда и Вооруженных сил.

Назад