Мифы Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

№ 243 от 03.10.2002  

Новыя гатункi

84 мм для беларускiх курыльшчыкаў

Гарадзенская тытунёвая фабрыка «Нёман» пачала выпуск новага класу цыгарэт. Яны адрознiваюцца ад папярэднiх даўжынёй – на 4 мм даўжэйшыя.

Як паведамiў намеснiк дырэктара Мiхаiл Iоська, з 19-га верасня на прадпрыемстве пачаўся выпуск цыгарэтаў «Мiнск», «Магнат» i «Прэмьер» даўжынёй 84 мм i новы гатунак пад назваю «Белая Русь». Гэтыя цыгарэты патрабуюць больш затратаў на паперу i тытунь. Кошт iх адрознiваецца ад папярэднiх прыкладна на 12 працэнтаў. Да прыкладу, цыгарэты «Мiнск» даўжынёй 80 мм каштуюць 536 беларускiх рублёў, а даўжынёй 84 мм – 601 рубель. У вольным продажу горада i краiны гэтыя цыгарэты з’явiлiся з 23-га верасня. Гэта звязана з пераабсталяваннем фабрыкi i з’яўленнем на ёй iтальянскага абсталявання.

Кошты на тытунёвыя вырабы фiксаваныя Мiнiстэрствам Фiансаў Рэспублiкi Беларусь. Таксама прадугледжана штомесячнае 1,5-2 працэнтнае павышэнне коштаў. Апошнi раз кошт на цыгарэты падымаўся перад зьяўленнем новага гатунку.

Андрэй МЯЛЕШКА, www.pahonia.promedia.minsk.by

Назад