Мифы Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

№ 243 от 03.10.2002  

Навагрудак

Крык душы

Гэта былi нечаканыя выступленнi. Сесiю Навагрудскага раённага Савета заставалася аб’явiць закрытай, як раптам папрасiў слова старшыня калгаса iмя Ленiна Уладзiмiр Дзяшук. Ён паведамiў, што калгаснае праўленне вырашыла спынiць пастаўку малака мясцоваму масларобнаму камбiнату з 1 кастрычнiка. Чаму? Справа ў тым, што камбiнат вiнаваты калгасу за рэалiзацыю малака да 200 мiльёнаў рублёў.

З болем у душы выступаў дырэктар аграпрадпрыемства iмя Адама Мiцкевiча Леанiд Кавальчук. Лiдскi камбiнат збожжапрадуктаў з часу жнiва вiнаваты гаспадарцы за пастаўленае зерне больш за трэць мiльярда рублёў. У сувязi з такiм становiшчам выступоўца прапанаваў накiраваць тэлеграму Аляксандру Лукашэнку. Маўляў, прэзiдэнт у свой час распарадзiўся, каб усе перапрацоўшчыкi разлiчылiся з аграрнiкамi за атрыманую прадукцыю.

Тэлеграму высокаму адрасанту даваць усё ж пакуль не сталi. Першы намеснiк старшынi райвыканкама Мiхаiл Бiрук пашырыў сумную iнфармацыю. Маюць зацятых даўжнiкоў i iншыя гаспадаркi. Усяго перапрацоўшчыкi завiнавацiлiся сельгаспрадпрыемствам раёна за малако i мяса, збожжа i лён ажно 1,2 мiльярды рублёў.

Бедным вяскоўцам застаецца набрацца яшчэ больш цярпення i чакаць. Толькi чаго? Пакуль сплеценая з неплацяжоў пятля зусiм не задушыць вёску?...

С.ВАЛОШКА

Назад