Рынак у Доме быту
Другi паверх Дома быту ў Навагрудку рэканструiруецца пад рэчавы рынак. Гаспадарыць тут будуць iндывiдуальныя прадпрымальнiкi.
У будучым для гандлю будзе прыстасаваны i першы паверх, дзе будуць прапаноўваць пакупнiку харчовыя тавары.
Застаецца месца i для службаў Дома быту. Швейны i трыкатажны цэхi, а таксама цырульню мяркуецца размясцiць на трэцiм паверху.
Яўген ЛАПЦЕЎ
|