Ашмяны
Рыбацкае шчасце
Аб такой удачы Уладзiмiр Емельяновiч, рыбак з Ашмянаў, хiба нават i не марыў.
Той ранiцай ён рыбачыў на возеры ў Альковiчах i нечакана заўважыў, што на звычайную вуду папалася вялiкая рыбiна. Яна барахталася ў розныя бакi, спрабуючы сарвацца з кручка. Ды не атрымалася. У вынiку аматар рыбнай лоўлi завалодаў карпам, вага якога дасягала амаль 10 кiлаграмаў.
Ёсць яшчэ, аказваецца, рыба ў нашых вазёрах i рэках.
С.РАЦКЕВIЧ
|