Мифы Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

№ 243 от 03.10.2002  

Л?да

Дыплом ЮНЕСКА для лідскага мастака

Выстава твораў Рычарда Грушы «Радзiма Дамейкi – вачыма мастака» адкрылася ў Лiдскiм гiсторыка-мастацкiм музеi. Яна прысвечана 200-годдзю з дня нараджэння нашага знакамiтага земляка, нацыянальнага героя Чылi.

Р.Груша вядомы на Лiдчыне як таленавiты скульптар. Створаныя iм у гонар Iгнацiя Дамейкi мемарыяльныя знакi адкрыты ў вёсцы Крупава, паблiзу якой будучы вучоны знаходзiўся ў 20-х гадах ХIХ ст. у ссылцы, а таксама на яго радзiме ў в. Мядзвядка Карэлiцкага раёна. Такiя знакi, створаныя Рычардам Баляслававiчам, устаноўлены ў Мiры на магiле бацькi слыннага навукоўца, а ў Навагрудку – у гонар яго сябра Адама Мiцкевiча.

За чынны ўдзел ва ўшанаваннi памяцi I.Дамейкi старшыня Беларускай камiсii па справах ЮНЕСКА Уладзiмiр Шчасны ўручыў Рычарду Грушу дыплом гэтай камiсii.

А.ЖАЛКОЎСКI

Назад