Смаргонь
Новы ксёндз
У касцёле святога Мiхала-Архангела перамена – да абавязкаў настаяцеля прыступiў новы ксёндз Здiслаў Ведер.
Ён прыехаў з Масквы, дзе 10 год працаваў адказным настаяцелем усiх прадстаўнiкоў Ордэна Салезьянаў, выконваючых службу на тэрыторыi былога Саюза. Да гэтага выконваў свае абавязкi ў Варшаве, Лодзi, Люблiне. Яму 67 год, 40 з якiх ён з’яўляецца святаром. Айцец Генрык Куляшэвiч, якi працаваў у Смаргонi дагэтуль, стамiўся i стан яго здароўя вымусiў пакiнуць пасаду ва ўзросце 73 гадоў. Ён вярнуўся ў Польшчу.
|