Iнiцыятарамi акцыi выступiлi мясцовыя фiлii БСДГ i Фонду iмя Лява Сапегi.
У звароце да гродзенскiх уладаў iнiцыятары патрабуюць у сувязi з гiстарычнымi юбiлейнымi падзеямi дзяржаўнай важнасцi, якiя будуць святкавацца беларускай грамадскасцю ў 2003 годзе – 140-мi ўгодкамi нацыянальна-вызвольнага паўстання 1863 году i 85-мi ўгодкамi абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублiкi перайменаваць цэнтральную плошчу Гродна з «плошчы Ленiна» на «Пляц Волi» альбо на «Пляц Незалежнасьцi», дэмантаваць помнiк У. Ленiну, а на ягоным месцы ўсталяваць помнiк нацыянальнаму герою Беларусi – К.Калiноўскаму.
Што на гэта адкажуць улады? Па словах аднаго з арганiзатараў У.Хiльмановiча, у Гродне ўжо сабрана некалькi соцен подпiсаў.
Падрыхтаваў Валера РУСЕЛIК