Мифы Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

№ 244 от 10.10.2002  

Улады хочуць дэмантаваць помнік

Яго ўсталявалi 15 верасня ў вёсцы Белiца Лiдскага раёну з iнiцыятывы Таварыства беларускай мовы. Крыж прысвечаны падзеям вайны 17 стагоддзя (1659 год), калi маскоўскае войска ўварвалася на беларускiя землi.

Старшыню Лiдскай арганiзацыi Таварыства беларускай мовы Станiслава Суднiка выклiкаюць у райвыканкам. З выканкаму ён атрымаў паперу. У ёй сцвярджаецца, што крыж у вёсцы Белiца ўсталявалi з парушэннем заканадаўства. Парушаны нiбыта Кодэкс аб зямлi, жнiвеньскi указ прэзiдэнта – аб парадку забрання зямлi. А таксама ўрадавая пастанова наконт твораў манументальнага мастацтва i рашэнне аблвыканкаму – пра размяшчэнне культавых збудаванняў.

Лiдскi райвыканкам прапануе «часова дэмантаваць дадзенае збудаванне», пакуль не будзе атрыманая дазвольная дакументацыя на мемарыяльны крыж. Iнакш удады пагражаюць дэмантаваць крыж i спагнаць за гэта грошы з Таварыства беларускай мовы.

Станiслаў Суднiк мае на руках рашэнне Белiцкага сельсавету з дазволам усталяваць крыж. Ён лiчыць, што магчыма пазбегчы канфлiкту i што ўлады яшчэ могуць згадзiцца на кампрамiс.

Крыж Еўфрасiннi Полацкай асвечаны мясцовым ксяндзом.

Сяргей АСТРАЎЦОЎ, Радыё Свабода

Назад