Свята блакітнага Лінаса ў Пелясе
У апошнюю нядзелю верасня ў вёсцы Пеляса, што паблiзу мястэчка Радунь, адбылася свята Лiнаса – Iльну.
Мясцовыя лiтоўцы ўслаўлялi на ўрачыстасцi залацiста-валакнiсты лён i тых, хто вырошчвае гэтую культуру i майструе з iльняной тканiны цудоўныя вырабы. Дарэчы, на згаданай iмпрэзе можна было ацанiць творчасць тутэйшых майстрых-рукадзельнiц, паслухаць выкананыя ў iх гонар песнi.
Рыхтавалi свята актывiсты тамтэйшага аб’яднання лiтоўцаў i настаўнiкi лiтоўскай недзяржаўнай школы, што працуе ў Пелясе ўжо дзесяць гадоў.
А.ЖАЛКОЎСКI
|