Мифы Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

№ 244 от 10.10.2002  

НАВАГРУДАК

Шэршні забраліся ў кляштар

З непажаданымi кватэрантамi сустрэлiся нядаўна браты Свята– Елiсееўскага праваслаўнага кляштару, што ў вёсцы Лаўрышава Навагрудскага раёну.

Сабралiся манахi замацоўваць пад купалам новы звон, паднялiся да купала, а адтуль... вылятаюць вялiзныя шэршнi – сантыметраў па сем даўжынёй.

Задуманую работу давялося адкласцi i звярнуцца ў аддзел па надзвычайных сiтуацыях. Навагрудскiя выратавальнiкi абясшкодзiлi гняздо, у якiм мясцiлася прыблiзна два вядры небяспечных насельнiкаў.

Без iх, лiчаць манахi, жыць будзе весялей.

С.ВАЛОШКА

Назад