Мифы Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

№ 244 от 10.10.2002  

КАРЭЛIЧЫ

Першае богаслужэнне

Важная падзея адбылася ў вёсцы Райца Карэлiцкага раёну. Для вернiкаў мясцовага прыходу ў аднаўляемым храме Святой Вялiкапакутнiцы Варвары прайшло першае богаслужэнне. Ва ўрачыстай лiтургii бралi ўдзел япiскап Навагрудскi i Лiдскi Гурый, святары Карэлiцкага благачынства. Прысутнiчалi i прадстаўнiкi мясцовай улады.

Пасля богаслужэння Уладыка Гурый уручыў людзям, якiя прычынiлiся да аднаўлення храма, узнагароды.

У той жа дзень адбылося асвячэнне каплiцы ў вёсцы Малюшычы.

С.ВАЛОШКА

Назад