ЛIДА
90 гадоў першаму дэпутату
Грамадскасць акцыянернага таварыства «Лiдскае пiва» адзначыла 90-годдзе з дня нараджэння свайго ветэрана працы Мiхаiла Iванавiча Крушэўскага.
На мясцовым пiваварным заводзе ён працаваў, як кажуць, яшчэ за польскiм часам, пры першых i апошнiх Саветах. Адметным радком у бiяграфii шаноўнага чалавека з’яўляецца выбранне яго дэпутатам Лiдскага гарадскога Савета працоўных у 1940 годзе.
Што запомнiлася ветэрану з дэпутацкай дзейнасцi? – Прапаганда, – як згадвае Мiхаiл Iванавiч – што СССР – самая дэмакратычная краiна ў свеце. А яшчэ адказ хiба першага сакратара райкома на пытанне аднаго з дэпутатаў. Той пытаўся – навошта праз чыгуначную станцыю iдзе ў Нямеччыну шмат саставаў, калi ў паветры пахне вайной? У адказ прагучала павучальная фраза: «Каб забiць петуха-разбойнiка, трэба яго перад гэтым адкармiць...»
Вынiкi гэтай фiласофii вядомыя.
А.ЖАЛКОЎСКI
|