Мифы Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

№ 244 от 10.10.2002  

Жыццё ветэранаў

Не да спеваў і скокаў

Шматлiкiя пытаннi нялёгкага жыцця пенсiянераў уздымалiся на чарговым пленуме Ашмянскага раённага савета ветэранаў. Размова, у прыватнасцi, iшла аб канкрэтнай матэрыяльнай дапамозе. Аднак, зараз не ўсе на гэта адэкватна рэагуюць: дырэктары прадпрыемстваў кажуць, што ў iх няма на гэта грошай.

Не першы раз паднялi пытанне пра стварэнне хору ветэранаў. Гэтая справа ўжо колькi часу не можа зварухнуцца з месца. Прычым, як адзначалася ў кулуарах, далёка ад узнёслага настрой тых, хто адпрацаваў усё свядомае жыццё, а на схiле гадоў не хапае пенсii нават на хлеб. Незадаволенасць у людзей сталага веку выклiкае, напрыклад мэтанакiраваная адмена iльготаў, якiмi яны раней карысталiся.

Таму ветэраны не жадаюць нi спяваць, нi танцаваць. Кажуць, што няма чаго крывiць душой.

С.РАЦКЕВIЧ

Назад