Лiда
Труна ў харчовай краме
У вёсцы Белiцы Лiдскага раёна ў мясцовай харчовай краме разам з прадуктамi пачалi прадаваць труны. Падобнае новаўвядзенне сустракаецца ўпершыню не толькi на Лiдчыне, але, магячыма, ва ўсёй Беларусi.
Труну i iншыя рэтуальныя прадметы гандляры выставiлi якраз у цэнтры зала, як самы галоўны тавар. Яе кошт складае 65 тысяч рублёў. Як кажуць самi гандляры, прадажа аднае труны практычна выконвае iх месячны план, таму гэта вельмi зручны бiзнэс.
Што самае сумнае, пакупнiкоў на падобны тавар дастаткова.
П.МАКАРЭВIЧ
|