Мифы Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

№ 245 от 17.10.2002  

Iўе

I ў банкіраў жыццё не салодкае

У Iўi пакiнуў пасаду дырэктар мясцовага фiлiяла «Беларусбанка» Iосiф Шкурскi.

Кантракт з iм не прадоўжылi з прычыны недахопаў у фiнансава-эканамiчнай дзейнасцi. Фiлiял аказаўся стратны. Палепшыць яго становiшча магчыма шляхам пашырэння аказваемых паслуг – прыцягненнем грашовых укладаў насельнiцтва. Але як гэтага дабiцца, калi ў людзей мiзэрныя заробкi, выплата якiх нярэдка затрымоўваецца? Не стане ўкладчыкам банка чалавек, якi перад зарплатай цi пенсiяй, пазычае грошы на хлеб. А такiх цяпер большасць. Так што, вiдаць, трэба шукаць iншае выйсце.

С.РАЦКЕВIЧ

Назад