Мифы Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

№ 245 от 17.10.2002  

ААН дапамагае далучыцца да каштоўнасцяў свету. Бясплатна

Напачатку тыдня Гродна наведаў прадстаўнiк ААН у Беларусi спадар Бунэ. Мэта яго вiзiта – азнаямленне з вынiкамi i ходам здзяйснення праектаў ААН у нашай вобласцi, а таксама абмеркаванне перспектываў супрацоўнiцтва прадстаўнiцтва ААН з дзяржаўнымi органамi, адукацыйнымi ўстановамi i грамадскiмi арганiзацыямi. На адну з сустрэч у грамадскай арганiзацы «Ратуша» быў запрошаны карэспандэнт «БI».

Кiраўнiк «Ратушы» А.Мiлiнкевiч i А.Кусельчук, адказны за праект «Iнтэрнэт», якi здзяйсняецца на тэрыторыi нашай вобласцi сумесна з ААН, распавядалi спадару Бунэ аб сваiх дасягненнях. Як высветлiлася зроблена даволi шмат. У Гродне па праграме «Iнтэрнэт» да бясплатнага карыстання сусветнай павуцiнай падключаны практычна ўсе грамадскiя арганiзацыi, некаторыя навучальныя установы, праводзiцца шэраг адукацыйных праграмаў. Але што найбольш каштоўна, «Ратуша» здолела правесцi Iнтэрнэт у 9 раёнаў вобласцi, прычым, аплата за гэта бясцэннае карыстанне абыходзiцца рэгiяналам толькi за тэлефонны званок у абласны цэнтр. Прадстаўнiкi «Ратушы» сваiм прыярытэтам бачаць работу з мясцовымi органамi ўлады, з тым каб наблiзiць iх таксама да сусвенай павуцiны, а значыць да ўсiх дасягненняў чалавецтва. Ёсць гатовыя праекты, згодна з якiмi да Iнтэрната магчыма падключыць райвыканкамы з тым, каб яны былi больш даступныя для насельнiцтва. Падобная практыка нядрэнна зарэкамендавала сябе ў iншых краiнах. Асаблiва сiмпатычна выглядаюць праекты ратушцаў аб падклэчэннi гродзенскiх i раённых бальнiцаў, навучанне iх персаналу, курсы для настаўнiкаў па карыстанню кампутарам i Iнтэрнэтам у абласным цэнтры i раённых гарадах. Застаецца толькi дачакацца добрай волi ўладаў на падобныя праекты.

Спадар Бунэ распавядаў пра iншыя праграмы ААН у Беларусi з надзеяй, што да iх далучыцца як мага больш людзей. Гэтыя праграмы датычаць практычна ўсiх асноўных сфераў жыцця грамадства: аховы здароўя, экалогii, Чарнобыля, эканомiкi, бiзнэсу, СНIДу, псiхалагiчнай дапамогi, дэмакратычнаму кiраванню i многiя iншыя.

У гэты ж дзень спадар Бунэ сустракаўся з кiраўнiцтвам Гродзенскага аблвыканкама, прадпрыймальнiкамi i наведаў дзяржаўны ўнiверсiтэт iмя Я.Купалы.

М.МIКАЛАЙЧЫК

Назад