Мифы Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

№ 246 от 24.10.2002  

«Купляйце Мірскі замак і рэстаўруйце!»

Такi заклiк робiць намесьнiк дырэктара – начальнiк упраўлення па захаваннi гiсторыка-культурнай спадчыны Мiнкульту Васiль Чэрнiк.

Спадар Чэрнiк ухвальна ставiцца да ўрадавай пастановы «Аб рэстаўрацыi прыярытэтных аб’ектаў гiсторыка-культурнай спадчыны», прынятага напярэдаднi. Але Васiль Чэрнiк сумняецца ў паспяховым выкананнi рашэння, бо дзяржаве бракуе грошай.

У Беларусi больш за шаснаццаць тысяч аб’ектаў рэстаўрацыi. Новая ўрадавая пастанова называе 50 найбольш важных помнiкаў. Нават многiя з тых, што маюць сiмвалiчнае для беларусаў значэнне – Навагрудскi, Гродзенскi замкi, Каложская царква ды iншыя – знаходзяцца ў занядбаным стане. Там рэстаўрацыйныя працы практычна не вядуцца.

«I не будуць iсцi, бо няма грошай. Сёння ўсё залежыць ад выдаткавання сродкаў. Сiтуацыя вельмi складаная з выдаткаваннем з дзяржаўнага бюджэту. Калi на сённяшнi дзень у Мiрскiм замку iдуць рэстаўрацыйныя работы, ужо ўнутар улазяць, тым больш, што дах пакрыты, то па Нясвiжы ёсць вельмi шмат праблем. Як пачынаць, што пачынаць, дзе пачынаць? Цi гэта будзе паэтапнае, крок за крокам? Што там рабiць, да чаго прыстасаваць?»

Васiль Чэрнiк гаворыць пра немагчымасць разгядаць рэстаўрацыю без перспектывы развiцця турыстычнага бiзнэсу. Для параўнання, толькi адзiн з замкаў Чэхii ў невялiкiм мястэчку Глыбокае-над-Влтавай штогод наведвае паўмiльёна чалавек, тады як усю Беларусь – не больш за шэсцьдзесят тысяч.

I нарэшце, Васiль Чэрнiк заклiкае зацiкаўленых беларусаў самастойна ўдзельнiчаць у фiнансаваннi рэстаўрацыйных прац.

Паводле словаў Васiля Чэрнiка, пакуль нiхто з прыватных асобаў не звяртаўся да дзяржавы з прапановай узяць ва ўласнасць якi-кольвек архiтэктурны помнiк Беларусi.

Радыё Свабода

Назад