Напярэдадні дня інваліда
20 кастрычнiка у памяшканнi тэатра лялек Гродзенскае грамадскае аб’яднанне «Ратуша» правяло дабрачынную акцыю ў межах праграмы «Супольны Дом» для дзяцей-iнвалiдаў з грамадскай арганiзацыi «Беларуская асацыяцыя дапамогi дзецям-iнвалiдам i маладым iнвалiдам».
Пакуль дзецi знаемiлiся з «кухняй» лялечнага тэатра: якiя бываюць лялькi, як яны падпарадкоўваюцца акцерам, дарослыя бацькi абмяркоўвалi праблемы i планы супрацоўнiцтва з «Ратушай» на блiжэйшы час. Дзецi атрымалi невялiчкiя падарункi i паглядзелi цудоўны спектакль. Наступным мерапрыемствам запланавана правядзенне круглага стала для зацiкаўленых арганiзацый i прадстаўнiкоў мясцовых улад.
Т.КАНОПКIНА
|