Дыялог без межаў
Удзельнiкi Форума грамадскiх арганiзацый еўрарэгiёна «Нёман» прынялi зварот да мясцовых уладаў Гродзенскай вобласцi Беларусi, Падляшскага ваяводства Польшчы, Алiтускага, Марыямпальскага i Вiленскага паветаў Лiтвы, Калiнiнградскай вобласцi Расii стварыць фонд развiцця еўрарэгiёну.
Апроч гэтага, удзельнiкi форуму прапанавалi разгледзець пытанне аб уключэннi ў склад Рады еўрарэгiёну прадстаўнiкоў грамадскiх арганiзацый, а таксама аб занясеннi ў план працы дзейнасць сумесных прадпрыемстваў, канцэпцыi якiх былi распрацаваныя падчас форуму. Удзельнiкi прыйшлi да высновы стварэння электроннай канферэнцыi для абмену iнфармацыi ў межах еўрарэгiёну, а таксама iнiцыятыўнай групы, якая зоймецца распрацоўкай канцэпцыi далейшых сумесных дзеянняў грамадскiх арганiзацый зацiкаўленых у развiццi еўрарэгiёна.
Форум адбываўся ў Гродне 18-19 кастрычнiка. Яго ладзiла грамадскае аб’яднанне «Цэнтр Трэцi сектар» пры падтрымцы прадстаўнiцтва Сусветнага банка ў Беларусi.
Па матэрыялах прэс-рэлiза
|