«Мара» стала неканкурэнтнай
Акцыянернае таварыства «Мэблябудканструкцыя» са Скiдзеля аказалася на мяжы банкруцтва. Яшчэ нядаўна прадпрыемства выпускала штомесяц па тысячы i больш камплектаў мэблi «Мара», а зараз прадпрыемства не здольна прадаць нават сотню сваiх вырабаў.
– Нам прыходзiць канец, – з роспаччу ў голасе гаворыць начальнiк цэха Уладзiмiр Буслоўскi, – i гэта, вiдаць, нiкога не турбуе.
С.ВАЛОШКА
|