Мифы Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

№ 250 от 21.11.2002  

Юбілей епархіі

Старажытны Навагрудак стаў цэнтрам урачыстасцяў, прысвечаных 10-годдзю адраджэння Навагрудскай епархii. З гэтай нагоды ў Свята-Нiкольскiм саборы адбылося ўсяночнае бдзенне, якое адслужыў мiтрапалiт Мiнскi i Слуцкi Экзарх усяе Беларусi мiтрапалiт Фiларэт.

Уладыка Фiларэт падараваў сабору iкону «Тайная вячэра», наведаў нядзельную школу iмя святых раўнаапостальных Кiрыла i Мяфодзiя i гутарыў з яе выхаванцамi.

С.ВАЛОШКА

Назад