Мифы Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

№ 250 от 21.11.2002  

Беспрацоўе расце

Як адзначыў начальнiк упраўлення па працы i сацыяльнай абароне насельнiцтва Мастоўскага райвыканкама А. Апалонiк, у раёне назiраецца рост беспрацоўя, прычым, тэмпы яго значна большыя, чым у мiнулым годзе.

Сёлета ў бюро па працаўладкаванню звярнулiся амаль 1400 чалавек, i толькi 530 з iх працаўладкаваны. У апошнi час назiраецца павялiчэнне беспрацоўя за кошт вызвалення ад працы па скарачэнню штатаў. Па гэтай прычыне ўжо зволена 134 чалавекi, у мiнулым годзе – толькi 61. На мясцовым рынку працы ўзрастае канкурэнцыя. На адно вакантнае месца зараз прэтэндуе 6 чалавек. Новых рабочых месцаў у гэтым годдзе створана ў раёне толькi 15. Найбольш актыўна рабочыя месцы ствараюцца ў камерцыйных структурах.

Язэп ПАЛУБЯТКА

Назад