Мифы Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

№ 250 от 21.11.2002  

Спяваюць сем’ямі

Пад дэвiзам «Спявай душа народная» ў Iўi адбыўся раённы фестываль сямейнай творчасцi.

Любоў да культурнай спадчыны беларусаў, да матулiных ды бабулiных песень прадэманстравалi 12 мастацкiх калектываў. А пераможцамi журы назвалi 5 гуртоў. Гэта сямейныя ансамблi Рынгялёў з вёскi Дайлiды, Наталлi Шаўрка i Таццяны Карташэвiч з мястэчка Юрацiшкi, Пятровых (Геранёнскi Дом культуры), Трубiцкiх (Суботнiцкi ДК), ды Г.Красоўскай i Р.Длужнеўскай з вёскi Чарнэлi.

Папулярызатары народнай песнi заахвочаны.

А.ЖАЛКОЎСКI

Назад