Хацеў бы бачыць таго чалавека...
Тэма неплацяжоў набiла аскомiну на ўсiх узроўнях. Аб гэтым зайшла гаворка i на старонках Iўеўскай раённай газеты. Адказваючы на пытанне карэспандэнта – няўжо калгасам i надалей заставацца ў эканамiчнай пастцы? – старшыня калгаса «Радзiма» Аляксандр Фамiч Арык выказаўся надзвычай красамоўна: «Хацеў бы я ўбачыць таго чалавека, якi змог бы з упэўненасцю сказаць, якiм чынам раз i назаўсёды разрубiць гэты гордзiеў вузел. Толькi ён, вiдаць, яшчэ не нарадзiўся...»
Што думаць, калi людзi ад сельскай гаспадаркi настроены так песiмiстычна? Няўжо беларускаму селянiну так i гiбець без сапраўднага гаспадара невядомы час?
С.РАЦКЕВIЧ
|