Мифы Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

№ 251 от 28.11.2002  

Платная ўзнагарода

Мiнiстэрства культуры РБ ушанавала шматгадовую плённую працу дырэктара Мастоўскай дзiцячай школы мастацтваў Ганну Плiшань.

Ёй быў уручаны нагрудны знак «За выключны ўклад у развiццё культуры Рэспублiкi Беларусь». У мiнулыя часы пры ўручэннi такой узнагароды юбiляру дадавалася грашовая прэмiя. Тут, аднак, выйшла наадварот. Цяпер яго выраб ацэньваецца коштам прыкладна 200 тысяч рублёў. Аддзел культуры райвыканкама вымушаны быў сплацiць гэтыя выдаткi. Было вырашана выдаткаваць фiнансавыя сродкi з платных паслугаў, якiя аказваюцца насельнiцтву бiблiятэкай i раённым домам культуры.

Язэп ПАЛУБЯТКА

Назад