Паслізнуўся дырэктар не на тапках
Нядоўга цешылi сябе спадзяваннем на новага дырэктара бедныя лiдскiя абутнiкi.
З прыходам новага кiраўнiка К.Рунца мiнулай вясной справы на фабрыцы не пайшлi ўгору. Затое людзi сталi заўважаць свавольства новага кiраўнiка. У лiпенi К.Рунец насуперак нязгоды галоўнага бухгалтара прадпрыемства самачынна распарадзiўся адгрузiць адной мiнскай фiрме, прытым, без адпаведных дакументаў, халадзiльную ўстаноўку да лiцевага агрэгата. А гэта каштуе немалых грошаў.
Нахабства дырэктара выклiкала абурэнне ў рабочага калектыву. Назiральны савет ААТ «Лiдская абутковая фабрыка» скасаваў з К.Рунцом кантракт i адхiлiў яго ад займаемай пасады. А справай былога дырэктара занялiся следчыя.
С.ВАЛОШКА
|