Сумныя памінкі «па-дакудаўску»
У прынёманскай вёсцы Дакудава, што на Лiдчыне, з сумам праводзiлi ў iншы свет чарговага нябожчыка. На гэты раз з зямным жыццём развiталася прыстойная пенсiянерка.
Пасля памiнак сваякi памерлай не сталi прыбiраць хату i са сталоў, а, зачынiўшы яе на замок, разышлiся па дамах. Услед за раднёю «памiнанне» у хаце наладзiлi мясцовыя люмпены i п’янтосы. Яны забралiся ў пустое жыллё i прынялiся даядаць i дапiваць тое, што засталося на сталах.
Вось на такое здольны дакудаўцы, якiя, як кажуць, жывуць без цара ў галаве i без Бога ў душы. Iм абы выпiць...
С.ВАЛОШКА
|