Мифы Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

№ 252 от 05.12.2002  

Хлеба прагнуць усе, а відовішчаў – адзінкі

Да такой высновы прыходзяць лiдчане пасля таго, як у iх горадзе «правалiлiся» канцэрты знакамiтых калектываў i спевакоў. На планаваныя канцэрты Iны Афанасьевай, «Песняроў», ансамбля «Любо-дорого» прадалi толькi па 20-25 бiлетаў, а канцэртная зала ў ГДК змяшчае 740 чалавек.

Чаму лiдскi глядач не пажадаў сустрэцца са знакамiтасцямi? Адны лiчаць, з-за моды некаторых выканаўцаў спяваць у правiнцыi пад фанаграму. На думку iншых, прычына ў высокiх коштах бiлетаў: ад 6 да 8 тысяч рублёў. Мала хто сёння можа дазволiць сабе выдаць такую суму на забаву. I таму ў каштавiтым «Любо-дорого» першае слова менш значнае за другое.

А.ЖАЛКОЎСКI

Назад