Пансіянат не прыме людзей на ...аздараўленне
Гасцiннасць пансiяната «Свiцязь» непастаянная: з 1 кастрычнiка ён не прымае людзей на аздараўленне. Выданыя 400 пуцёвак на апошнi квартал года запатрабаваны назад. На такi крок давялося пайсцi з-за несвоечасовых разлiкаў з пансiянатам за прадастаўленыя раней пуцёўкi. Даўгi выраслi настолькi, што здраўнiца не можа далей функцыянаваць.
Такая сiтуацыя, па словах дырэктара пансiяната Аляксандра Сакалова, стала для калектыва драмай. Супрацоўнiкi ў роспачы: звальняцца цi браць адпачынак за свой кошт да вясны? А за што жыць?
Дарэчы, такое ў «Свiцязi» практыкавалася i раней, калi пансiянат належыў сiстэме прафсаюзаў. Колькi гадоў таму гаспадаром здраўнiцы стала беларуская чыгунка, было шмат абяцанняў, але крызiс так i неўдалося пераадолець.
С.ВАЛОШКА
|