Мифы Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

№ 252 от 05.12.2002  

Iнфарматары пазбягаюць людзей

Жыхары Лiдчыны пакрыўдзiлiся на членаў iнфармацыйна-кансультатыўнай групы з Гродна за тое, што тыя пазбеглi сустрэчы з народам, на якой павiнны былi патлумачыць прычыны адмены iльготаў.

Нядаўна Лiду наведала iнфармацыйна-кансультатыўная група з абласнога цэнтра i пакiнула пра сябе не лепшы ўспамiн. Першай планавалася сустрэча чыноўнiкаў з актывам раёна. Настаў час яе адкрыцця, а ў зале разрэкламаваную групу прадстаўляў толькi адзiн чалавек – дырэктар унiтарнага прадпрыемства «Гроднааблпошта» Аляксандр Худалей. I толькi прыблiзна праз паўгадзiны, як паведамiла «Лiдская газета», з’явiлiся намеснiк начальнiка фiнансавага ўпраўлення аблвыканкама Аляксей Мiсюля i намеснiк генеральнага дырэктара гандлёва-вытворчага аб’яднання «Фармацыя» Галiна Пятрышча. Госцi выступiлi перад актывам раёна, адказалi на пытаннi аб мяркуемым упарадкаваннi iльгот для насельнiцтва. А вось на намечаныя сустрэчы на Мiнойтаўскiм рамонтным заводзе i ў медаб’яднаннi не з’явiлiся.

Канешне, у адносiнах да рабочых людзей гродзенскiя iнфарматары праявiлi непавагу. Але i iх можна зразумець. Што яны могуць сказаць гэтаму самаму народу, калi яго жыццё сёння цяжкае i бязрадаснае.

А.ЖАЛКОЎСКI

Назад