Мифы Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

№ 253 от 12.12.2002  

Старэйшая мячэць Беларусі

На вiдным месцы Iўеўскай мячэцi ўсталявана мемарыяльная шыльда. Тэкст на ёй сведчыць, што храм быў пабудаваны ў 1782 годзе з матэрыяла, падоранага татарам уладальнiцай Iўя Эльвiрай Замойскай. Згаданая мячэць адзiная ў Беларусi, якая захавалася пасля войнаў i iншых падзеяў ХХ стагоддзя. Ёй споўнiлася 220 гадоў.

Пры мячэцi працуе школа. У ёй юныя мусульмане вывучаюць арабскую мову i пiсьменнасць, але толькi ў межах, неабходных для чытання Карана i малiтвы. Сюды ж наведваюцца студэнты з арабскiх краiнаў, якiя вучацца ў Гродне i Мiнску.

Акрамя Iўеўскай мячэцi, ў вобласцi дзейнiчаюць мячэцi ў Навагрудку, Слонiме i вёсцы Лоўчыцы паблiзу Навагрудка.

А.ЖАЛКОЎСКI

Назад