Мифы Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

№ 253 от 12.12.2002  

У нас клапоцяцца на словах, а не на справах

Член Савета Рэспублiкi Станiслаў Жулько атрымаў адказ ад мiнiстра Аховы здароўя Л.Пастаялкi, у якiм яму адмаўляюць у просьбе забяспечыць Дзятлаўскую раённую бальнiцу неабходным медыцынскiм абсталяваннем. Мiнiстр патлумачыла сенатару, што з 14 названых найменняў, зараз у краiну закупляюцца толькi тры, як найбольш жыццёванеабходныя.

Тым часам 39 паселiшчаў Дзятлаўскага раёна знаходзяцца ў зоне з перыядычным радыяцыйным кантролем.

Несуцяшальны адказ атрымаў С.Жулько ад ураду краiны i наконт будаўнiцтва Казлоўшчынскага дома-iнтэрната. Будаўнiцтва пачалося ў 1989 годзе, асвоена каля паловы каштарыснага кошту аб’екта, але дабудаваць так i не здолелi.

Намеснiк мiнiстра эканомiмкi Н.Зайчанка у сваiм лiсце тлумачыць сенатару, што ў краiне iснуе абмежаванасць сродкаў на капiтальныя ўкладаннi.

Вось такая ў нас эканомiка, якая быццам скiравана на задавальненне iнтарэсаў народа. Ды пакуль хвораму чалавеку, iнвалiду няпроста адчуць разрэкламаваны ўладамi клопат.

С.ВАЛОШКА

Назад