Мифы Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

№ 253 от 12.12.2002  

Падарунак чыноўнікам і святарам

У супрацоўнiкаў аддзела ЗАГС Лiдскага гарвыканкама з’явiўся надзейны памочнiк. Гэта, як не дзiўна, «Слоўнiк асабовых iмёнаў», аўтарам якога з’яўляецца ўраджэнец Лiдчыны Уладзiмiр Сарока. У свой час наш зямляк закончыў з сярэбраным медалём Бердаўскую СШ, затым Белдзяржунiверсiтэт, а пасля абароны дысертацыi стаў кандыдатам фiлалагiчных навук.

У слоўнiку змешчаны афiцыйныя (пашпартныя) iмёны, iмёны па бацьку асобаў мужчынскага i жаночага полу агульнай колькасцю каля 2800. Уключаныя i найбольш пашыраныя ў жывой беларускай мове размоўна-бытавыя (хатнiя) варыянты iмёнаў.

Побач з iмёнамi беларускiмi, змешчаны iмёны рускiх, палякаў, яўрэяў i татараў, якiя здаўна жывуць на Беларусi.

Слоўнiк з’яўляецца добрым дапаможнiкам службоўцам рознага рангу, а таксама святарам.

Назад