У пісьменніка канфіскавалі ўласныя кніжкі
Лявон Вашко набыў квiток на 10 гадзiнаў ранiцы на цягнiк з Гродна да польскай памежнай станцыi Кузнiца. Ён вез з сабой уласныя кнiжкi. Увагу мытнiкаў прыцягнула тое, што нiякага тавару, як большасць пасажыраў, ён не вёз.
Усе выданнi, якiя былi выданы асабiста, Лявонам мытнiкi канфiскавалi. Мытнiкi вярнулi толькi кнiжку, якая выйшла ў дзяржаўным выдавецтве. Яны паводзiлiся ветлiва, i ў гэтым сэнсе да iх прэтэнзiяў у Л.Вашка не было. Але яго здзiвiлi нашыя законы, якiя дазваляюць трактаваць пiсьменнiка ледзьве не як тэрарыста.
Лявона Вашка запрасiў беларускi тыднёвiк у Польшчы «Нiва». У гэтыя выхадныя ў Беластоку i Гайнаўцы адбылiся 7-я лiтаратурныя сустрэчы пад назвай «Бязмежжа». Лявон Вашко першы раз запрошаны на гэтае мерапрыемства. Аднак падараваць усе свае выданнi беластоцкiм лiтаратарам яму не ўдалося.
С.АСТРАЎЦОЎ, Радыё Свабода
|