Мифы Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

№ 254 от 19.12.2002  

Новы касцёл у Слабадзе

Каталiцкiя вернiкi старажытнага горада Лiда адзначылi важную падзею: у мiкрараёне Слабада ўрачыста адкрыты новы касцёл. У храм прыйшлi сотнi лiдзян: людзi сталага i сярэдняга веку, моладзь, дзецi. Усе яны з хваляваннем слухалi ўрачыстую iмшу.

У святочнай цэрымонii прынялi ўдзел арцыбiскуп, мiтрапалiт Еўрапейскай часткi Расii Тадэвуш Кандрусевiч, бiскупы Гродзенскай дыяцэзii Аляксандр Кашкевiч i Антонiй Дзям’янка, а таксама бiскуп з польскага горада Кашалiна Iгнацiй Еж, усяго каля 50 святароў i законных сясцёр.

Новы касцёл вызначаецца сучаснай архiтэктурай.

А.ЖАЛКОЎСКI

Назад