170 народных песень Гродзеншчыны
У Лiдзе адбылася прэзентацыя кнiгi «170 беларускiх народных песень Гродзеншчыны, запiсаных М.А.Баяровiчам». Цёплае слова пра нястомнага збiральнiка згаданых песняў i ўкладальнiка спеўнiка Мар’яна Баяровiча на вечарыне казалi дырэктар музвучылiшча Канстанцiн Спяванаў, загадчык аддзела культуры гарвыканкама Уладзiмiр Самсонаў, вядомы гродзенскi бард Вiктар Шалкевiч, актывiсты Таварыства беларускай мовы iмя Ф.Скарыны Лявон Анацка i Мiхась Мельнiк i iншыя госцi.
Вiншавальныя выступленнi чаргавалiся з канцэртнымi нумарамi лепшых мастацкiх калектываў, якiя выконвалi запiсаныя М.Баяровiчам у розных раёнах вобласцi песнi.
А.ЖАЛКОЎСКI
|