Лавіся рыбка вялікая і маленькая...
Вырошчваць рыбу ў мястэчку Беняконi ўзяўся прадпрыймальнiк Аляксандр Мухляда. Для гэтай мэты рашэннем Воранаўскага райвыканкама яму перададзена на 20 гадоў у арэнду мясцовая сажалка.
Гэта не першы прадпрыймальнiк Воранаўшчыны, якi вырашыў заняцца прамысловым вырошчваннем рыбы. Раней падобная гаспадарка створана недалёка ад Радунi.
С.ВАЛОШКА
|