Мифы Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

№ 254 от 19.12.2002  

Візіт кардынала Каспера

У Беларусi з 14 па 18 снежня 2002 года па запрашэнню Яго Эмiнэнцыi кардынала Казiмiра Свёнтэка i Канферэнцыi каталiцкiх бiскупаў Беларусi, знаходзiўся з вiзiтам Яго Эмiнэнцыя кардынал Вальтэр Каспер, прэзiдэнт Папскага Савету па садзеянню адзiнства хрысцiян.

Свой вiзiт ён распачаў у Гродна, дзе найбольш кампактна пражываюць беларусы-католiкi. 15 снежня ён браў удзел ва ўрачыстай iмшы ў Гродзенскiм кафедральным касцёле, пасля чаго адбылася прэс-канферэнцыя.

Пытаннi, якiя хвалявалi прэсу:

Якое значэнне мае экуменiчны дыялог для духоўнага самавызначэння будучай Еўропы?

Еўропа не можа думаць аб адзiнстве толькi ў катэгорыях эканамiчных, яна павiнна знайсцi сваю душу, свае хрысцiянскiя каранi. У працэсе еўрапейскай iнтэграцыi, для Еўропы вельмi важным застаецца дыялог памiж заходнiмi i ўсходнiмi хрысцiянамi, памiж каталiкамi i праваслаўнымi. На працягу гэтага году, як i раней, я меў шмат кантактаў з праваслаўнымi Цэрквамi ў Грэцыi, Сербii, Румынii... Мы ўсе павiнны абараняць хрысцiянскiя каштоўнасцi, такiя як жыццё чалавека, жыццё сям`i, мiр, а таксама сумеснымi высiлкамi адстойваць экалогiю, абараняць акаляючы нас свет.

Якая мэта Вашага вiзiту?

Сустрэча з мясцовай Царквою. Каб весцi дыялог, неабходна пазнаёмiцца з сiтуацыяй на месцы. Другiм пунктам майго вiзiту з`яўляецца сустрэча з Праваслаўным мiтрапалiтам Мiнскiм i Слуцкiм уладыкай Фiларэтам: у сведчаннi хрысцiян значную ролю адыгрываюць асабiстыя кантакты. Я хацеў бы пз iм паразмаўляць, як на месцы пераадолець цяжкасцi, якiя мы сёння маем у адносiнах памiж праваслаў- нымi i каталiкамi, каб маглi лепш сведчыць Евангелле Хрыста.

Як у iдэале Вы бачыцe аб`яднанне хрысцiян i якiя цяжкасцi перашкаджаюць у тым, каб гэтае адзiнства здзейснiлася?

Адзiнства Царквы не азначае маналiтнасцi цi прысутнасцi толькi адзiнай Царквы, таму што хрысцiянскiя традыцыi з самых першых стагоддзяў былi рознымi, i гэта сёння з`яўляецца багаццем хрысцiянства Захаду i Усходу. У энцыклiцы, прысвечанай св.Кiрылу i Мяфодзiю, Святы Айцец Павел П падкрэслiў, што адзiнства не азначае злiццё цi дыфузiю. Павiнны iснаваць разнабаковыя традыцыi, але пры гэтым павiнна зберагацца адзiнства веры. Мы нават сёння, пры iснуючых адносiнах, маем большы ўзровень адзiнства памiж каталiцкай i праваслаўнай Царквою i таму называем iх «Цэрквамi-сёстрамi». Безумоўна, мы часцей павiнны сустракацца, не варта думаць аб былым, трэба дараваць i глядзець уперад. Неабходна лепш пазнаёмiцца, так як сёння мы шмат чаго не ведаем адзiн аб адным.

Згодна з iнфармацыяй прэсы, далейшы дыялог памiж Рымам i Канстанцiнопалем будзе працягвацца ў 2003 г.?

У 2001 г. у нас была вельмi цяжкая сустрэча ў Балцiморы (ЗША). Нягледзячы на цяжкасцi, нельга сказаць, што дыялог быў перарваны. Былi праблемы нават асабiстага характару ў некаторых з тых, хто прымаў удзел у гэтым дыялогу. Я бы сказаў, што дыялог «прыснуў», але не перарваны.

Наколькi рэальны прыезд Папы ў Беларусь?

Святы Айцец з радасцю прыехаў бы ў Беларусь i мог бы сустрэцца з патрыярхам Рускай Праваслаўнай Царквы. Гэты вiзiт неабходна падрыхтаваць.

Якiя адносiны з Рускай Праваслаўнай Царквою на сучасны момант?

Сёння адносiны з Рускай Праваслаўнай Царквою не самыя лепшыя. Прычынай пагаршэння адносiнаў, як вы ведаеце, стала ўзвядзенне ў ранг епархiй, якiя iснуюць ужо на тэрыторыi Расii, апостальскiх адмiнiстратур. З нашага боку мы прызнаем ролю Рускай Праваслаўнай Царквы як паместнай Царквы, якая садзейнiчала развiццю рускай культуры, але i каталiкi iснуюць у Расii не з учарашняга дня, i таму неабходна, каб гэтая iх прысутнасць адпавядала сучаснай сiтуацыi i нашла сваё адлюстраванне ў пэўнай форме. Каб вырашыць праблемы, неабходна весцi дыялог.

Падрыхтавала Светлана СЛОВIК

Бiблiяграфiчная даведка: Кардынал Каспер нарадзiўся ў 1933 годзе ў горадзе Хiльдэсхэйм (Германiя); прафесар Багасловiя ў Мюнстэры (1964-70гг.) i Цюбенгене (1970-89гг.); Епiскап Роттэнбурга-Штутгарта (1989-99гг.); з 1999г. з`яўляўся Сакратаром, а потым Прэзiдэнтам Папскага Савету па садзеянню адзiнства хрысцiян; з 2001 г.– кардынал. У 1999 годзе быў узнагароджаны вышэйшаю ўзнагародаю: залатым медалём Святога Банiфацыя.

Назад