Мифы Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

№ 254 от 19.12.2002  

У пятніцу, 13-га, на вуліцы Ажэшкі

У пятнiцу, 13-га снежня, гродзенскiя мастакi сабралiся ў выставачнай зале на вулiцы Ажэшкi, каб адкрыць выставу «На Раство». Свае працы прадставiлi больш за дваццаць аўтараў.

Уласна калядная i зiмовая сiмволiка сустракаецца не ўсюды. Пра назву выставы нагадвае «Першы снег» В.Рамашкi, зiмовая карцiна А.Ступеня, «Бачанне пастаяннай прысутнасцi» У.Качана. Настраёва глядзiцца кампазiцыя з некалькiх работ В.Шобы са стажком, конiкам, коткай каровай i г.д. «Каложа» А.Сiльвановiча, нацюрморт з каляднай вячэрай В.Iльiной, дзве карцiны з яблыкамi – Сурава i Скамарошчанкi.

«Хацелася б пажадаць нашым мастакам спецыфiчна рыхтавацца да каляднай выставы, – гаворыць старшыня Гродзенскай фiлii саюза мастакоў У.Панцялееў. – Каб гэта не была казённая халтура, маўляў, я адстраляўся i ўсё. Выдатна было б, калi б кожны мастак меў магчымасць пабываць перад каляднымi святамi ў Еўропе, паглядзеў, як такога кшталту выставы ладзяцца там».

Т.БАЗЫЛЕВIЧ

Назад