Затрыманы адказны работнік
За атрыманне хабару ў сваiм службовым кабiнеце затрыманы адзiн з высокапастаўленых супрацоўнiкаў Ваўкавыскага райвыканкаму. Хабар яму дадзены ў выглядзе 300 амерыканскiх даляраў, сказана ў афiцыйным дакуменце, за спрыяльнае вырашэнне пытання аб кампенсацыi вырабу па найноўшых праектах i ўсталяваннi ў горадзе некалькiх гандлёвых павiльёнаў i шапiкаў.
Хабар атрыманы ад кiраўнiка адной з сталiчных камерцыйных фiрмаў. Гэты факт выявiлi супрацоўнiкi праваахоўчых органаў, а больш дакладна – аддзел па барацьбе з эканамiчнымi злачынствамi, якiя i затрымалi чыноўнiка. Па факту карупцыi распачатая крымiнальная справа, праводзiцца раследаванне. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА стала вядома з iнфармацыi, атрыманай ад супрацоўнiка прэсавага цэнтра УУС Гродзенскага аблвыканкама маёра мiлiцыi Георгiя Еўчара.
|