У гонар земляка
Аб’яднанне лiтоўцаў Пелясы i навакольных вёсак шырока адзначыла 120-годдзе з дня нараджэння вядомага вучонага-заолага акадэмiка Тадаса Iванаўскаса (Тадэвуша Iваноўскага). Родам ён з былога маёнтка Лябёдка, што побач з Васiлiшкамi ў шчучынскiм раёне. Усё свядомае жыццё наш зямляк правёў у суседняй Лiтве, якая стала для яго другой радзiмай.
З нагоды юбiлею ў Пеляскiм культурна-асветнiцкiм цэнтры адбылася ўрачыстая вечарына. Успамiнамi пра выбiтнага навукоўца падзялiлiся людзi, якiя добра ведалi пана Тадаса, – кандыдат фiлалагiчных навук Iзiдарас Шымелёнiс, мясцовая сялянка Марыя Крапене i iншыя. Аб тым, як лiтоўцы Лiды вывучаюць спадчыну Т.Iванаўскаса, распавядала старшыня згуртавання лiтоўцаў у старажытным горадзе, Марына Мiцюкевiч.
А.ЖАЛКОЎСКI
|