Напярэдаднi каталiцкiх калядаў «БI» вырашыла пацiкавiцца жыццём гродзенскiх мастакоў i запытацца ў iх: чым яны займалiся ад Калядаў да Калядаў i што значыць для iх гэтае свята. Вось, што яны нам адказалi.
Алесь Ступень: «Мiнулы год быў сумны з пункту гледжання палiтычнай сiтуацыi. Мы, мастакi, можа, больш, чым хто, адчуваем застойны стан грамадства. Сказваецца i кепскае матэрыяльнае становiшча. Напрыклад, як дызайнер iнтэр’ераў я не атрымаў сёлета нiводнай замовы. Намаляваў некалькi карцiн, здаецца, нядрэнных. Ёсць шмат задумаў, аптымiзм усё ж перамагае. Таму каляды сустрэну ў добрым настроi, чаго i ўсiм жадаю».
Уладзiмiр Панцялееў: «Мне запомнiлася паездка ў Iталiю. Там у мяне была выстава, у горадзе Фавiцыяна, што непадалёк ад Фларэнцыi. Павандраваў, паглядзеў буйнейшыя музеi, помнiкi культуры. Ведаеце, каб я туды трапiў у маладосцi, дык мастаком не стаў бы. Падумаў бы, што ўсё ўжо зроблена да мяне».
Валянцiна Шоба: «Каляды – гэта свята ў душы. Мне заўсёды хочацца, каб ад маiх карцiн зыходзiла цяпло, як ад падарунка. Мая ўлюбёная iстота – гэта конiк. З яго пачынаюцца ўсе мае працы. Сёлета конiк занёс мяне ў Iталiю. Туды, куды хочуць з’ездзiць усе, у мастацкую Мекку».
Пётр Янушкевiч: «Я люблю Каляды. Люблю вёску, калi ў пячы патрэскваюць дровы. Люблю пах дыму, аладак i пiрагоў. На зiмовыя святы я i мае браты заўсёды збiралiся ў бацькоў у вёсцы Клiнчаны, што непадалёк ад Брузгоў.
Гэты год запомнiўся гродзенскай выставай, прысвечанай Дамейку, i тым, што прэзiдэнт стварыў аркестр. У прафесiйным плане – удзелам у калектыўных выставах. Рыхтуюся таксама i да персанальнай. На ёй будуць карцiны, зусiм не падобныя да таго, што я рабiў раней. Больш пра выставу нiчога не магу сказаць – каб не сурочыць».
Срягей Грыневiч: «Для мяне Каляды – галоўнае свята i самы прыемны ўспамiн дзяцiнства. Люблю, калi дачка з жонкай варожаць увечары. Хоць самi мы праваслаўныя, Каляды святкуем два разы. На каталiцкiя ходзiм да сяброў.
Сёлета ў мяне прайшло тры персанальныя выставы. У Гродне, Мiнску i Маскве. Летам ездзiў на пленэр у Харватыю. Карацей, увесь год прайшоў у працы. Таму наступным летам паеду адпачываць без фарбаў».
Юры Якавенка: «Чым запомнiўся год? Еўропу аб’ездзiў з поўначы на поўдзень. Выстава ў Антвэрпэне. I сын нарадзiўся».
Аляксандр Анцiпiн: «Каляды я пачаў святкаваць яшчэ калi быў студэнтам. У нас у Тэатральна-мастацкiм iнстытуце гэта было прынята. А мiнулы год пакiнуў у памяцi творчыя поспехi, сустрэчы з добрымi людзьмi, спрыяльную творчую атмасферу. Хаця ў цэлым жыццё, канешне, даволi манатоннае. Мала хто да нас прыязджае».
Аляксандр Сiльвановiч: «Сёлета я адкрыў тры персанальныя выставы: дзве ў Гродне i адну ў Мiнску. Летам быў на пленэры ў Харватыi. Мы ездзiлi туды машынай, паглядзелi еўрапейскiя гарады. Асаблiва запомнiўся Будапешт. Каляды звычайна адзначаю ў сваёй майстэрнi, у коле сяброў. Гэтай зiмой хочам паехаць у Карпаты, ёсць у нас такая традыцыя».
Уладзiмiр Качан: «Каляды – самае светлае сямейнае свята. Я паходжу з сям’i веруючых, дзе Каляды святкавалiся традыцыйна. З дзяцiнства ўспамiнаю падарункi пад елкай, мноства знаёмых i сяброў, калядоўшчыкаў у касцюмах. Я заўсёды марыў сам прыгатаваць якую-небудзь страву для святочнага стала, але пакуль неяк не атрымлiвалася. Абмяжоўваюся паходам па крамах. Усiм гродзенцам жадаю поспехаў, дабрабыту, а таксама экалагiчных i палiтычных цудаў».
Iнга АСТРАЎЦОВА