Мифы Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

№ 255 от 26.12.2002  

Святочная вечарына ў ГрДУ імя Я.Купалы

120-гадовы юбiлей народных паэтаў Беларусi Я.Купалы i Я.Коласа, якi крочыў па краiне цэлы год, завяршыўся святочнай вечарынай у Гродзенскiм дзяржаўным унiверсiтэце iмя Я.Купалы.

Ва ўрачыстасцях бралi ўдзел i навукоўцы з Мiнска: кандыдат фiлалагiчных навук, аўтар манаграфii «Янка Купала i рамантызм» I.Багдановiч i доктар фiлалагiчных навук, прэзiдэнт Купалаўскага мiжнароднага фонду В.Рагойша.

В.Рагойша, як адзiн з найбольш аўтарытэтных знаўцаў нашых класiкаў, у сваiм выступе падкрэслiў, што Я.Купала з’яўляецца знакавай фiгурай для Беларусi i што «мы яшчэ не дачыталiся да ўсяго таго, да чаго варта дачытацца». Госцi з Мiнска ад сябе i ад лiтаратурнага музея Я.Купалы перадалi ў падарунак унiверсiтэту свае кнiгi i купалаўскiя выданнi, а таксама камплект плакатаў, прысвечаных юбiлею.

Вечарыну прадоўжыла лiтаратурна-музычная кампазiцыя «Дзве зоркi адной велiчынi на небасхiле беларускай паэзii», падрыхтаваная студэнтамi унiверсiтэта. Прагучалi вершы i ўрыўкi з твораў Я.Купалы i Я.Коласа i песнi, напiсаныя на iх вершы. У вечарыне прыняў удзел хор «Бацькаўшчына».

Але, бадай, самая галоўная навiна – падчас сустрэчы рэктара унiверсiтэта С.Маскевiча i прэзiдэнта купалаўскага мiжнароднага фонду В.Рагойшы было вырашана, што ГрДУ iмя Я.Купалы таксама павiнен стаць сябрам гэтага мiжнароднага фонду.

Ала НIКIПОРЧЫК

Назад