Які цудоўны гэты свет
Гэтай назвай адной з карцiн можна было б абазначыць i ўсю – сёмую па лiку ў нашым горадзе – выставу вядомага майстра мастацкага вышывання Аляўцiны Кавалеўскай, якая адкрылася ў Новым замку.
На выставе, прыўрочанай да юбiлею мастачкi, прадстаўлены работы, выкананыя ў розныя гады – ад першых пейзажаў да апошнiх нацюрмортаў i складаных сюжэтна-тэматычных кампазiцый. А.Кавалеўская прымала вiншаваннi i падарункi ад гарадскога аддзела культуры, арганiзацый, а таксама ад сваiх вучанiц – удзельнiц студыi «Паэзiя ў нiтках», што на працягу дзесяцi гадоў дзейнiчае пры музеi пад яе кiраўнiцтвам.
Гродзенскi гарадскi Савет дэпутатаў узнагародзiў юбiлярку Ганаровай граматай. «Кожнай карцiнай, якую я вышываю, я проста жыву, я ўкладваю ў яе сваю душу», – прызналася А.Кавалеўская. Можа таму з-пад тоненькай iголачкi i нараджаецца сапраўднае мастацтва.
Ала НIКIПОРЧЫК
|