Не пашкадавалі зямлі. I выдатна!
У Валковiцкiм сельсавеце Навагрудчыны з’явiўся апантаны працаўнiк.
Гэта фермер В. Зайко, якi вёў летась гаспадарку на 8 гектарах сельгасугоддзяў. I здзiвiў увесь раён нечуваным тут раней ураджаем: зборы бульбы склалi каля 400 цэнтнераў з умоўнай плошчы. Вiдаць, згаданыя дасягненi паўплывалi на членаў раённага выканаўчага камiтэта, якiя нядаўна рашылi выдзелiць фермеру яшчэ 37 гектараў зямлi. На ёй дбайны гаспадар мяркуе, акрамя «другога хлеба», вырошчваць капусту i цыбулю.
С.РАЦКЕВIЧ
|