Дар земляка-багацея
Мiнулы год падарыў навагрудскай СШ№4 цудоўнага спонсара. Iм стаў выхаванец гэтай школы, зараз уладальнiк буйной будаўнiчай кампанii ў няблiзкай Iспанii Алег Чубiн.
Для капiтальнага рамонту школьнай актавай залы ён паставiў 160 квадратных метраў падвясной столi (у камплекце з сiстэмамi мацавання) i каля 200 квадратных метраў еўрапанэляў для прывабнага выгляду сценаў. Дзякуючы Алегу Васiльевiчу ў аконныя праёмы ўстаноўлены шклопакеты з трайным зашкленнем, заменены дзверы, а ў зале ўстаноўлена 12 пяцiражковых свяцiльняў. Усё гэта «пацягнула» больш чым на 10 мiльёнаў рублёў.
Нядаўна багаты зямляк аб’явiў аб устанаўленнi iмянной стыпендыi для вучняў 9– 11 класаў – лепшых знаўцаў англiйскай мовы.
Мелi б нашы школы болей такiх спонсараў – адчувалi б сябе куды лепш.
А.ЖАЛКОЎСКI
|